Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Жнв 2017

Уражанні аб Індыі адлюстраваны на выставе беларускіх мастакоў у Нацыянальным гістарычным музеі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава жывапісных і графічных твораў па выніках творчай паездкі беларускіх мастакоў у Індыю "IND-БЕЛ-ART" адкрыецца 10 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

Група беларускіх мастакоў - Рыгор Сітніца, Юрый Хілько, Дар'я Бунеева і Вера Ягоўдзік - у лютым бягучага года зрабіла творчую паездку ў Індыю. Арганізатарамі праграмы, якая была прымеркавана да юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Індыі, выступілі пасольства Індыі ў Беларусі, Індыйскі савет па культурных сувязях і Беларускі саюз мастакоў.

За час паездкі мастакі пабывалі не толькі ў сталіцы Індыі Нью-Дэлі, але і ў рэгіёнах - у гарадах Кочы, Мумбай і Аўрангабад і інш. Праграма ўключала знаёмства з найбольш знакавымі архітэктурнымі помнікамі (Тадж-Махал, Элора, Аджанта і інш.), наведванне музеяў, галерэй, профільных навучальных устаноў, а таксама сустрэчы з індыйскімі мастакамі.

Вынікам паездкі стала выстава "IND-БЕЛ-ART", дзе будуць прадстаўлены работы мастакоў - удзельнікаў праграмы. Акрамя таго, на выставе наведвальнікі змогуць убачыць экспанаты, прадастаўленыя пасольствам Індыі ў Беларусі: сары, статуэткі, посуд і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі