Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Sep 2019

Ураджай з эксперыментальных палёў і падворка Прэзідэнта Беларусі перадалі ў падшэфныя арганізацыі

Ураджай з эксперыментальных палёў і падворка Прэзідэнта Беларусі перадалі ў падшэфныя арганізацыі

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя з эксперыментальных палёў, а таксама падворка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сёння адправілася ў падшэфныя арганізацыі. Штогод кіраўнік дзяржавы перадае большую частку сабранага ўраджаю пажылым людзям і дзецям, паведамляе БЕЛТА.

Адным з першых пунктаў назначэння традыцыйна стаў дом-інтэрнат для ветэранаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі на вул. Ваўпшасава ў Мінску. У распараджэнне мясцовых повараў паступіла ўжо частка ўраджаю, і ўсё гэта - прадукцыя, якую асабіста вырошчвае Прэзідэнт. Сярод смачных і карысных падарункаў 4 т бульбы элітных сартоў беларускай селекцыі, сабраны ў Александрыі мёд, варэнне і нарыхтоўкі, якія прыгатавалі повары кіраўніка дзяржавы, беларускія дыні з узбекскага насення, беларускія яблыкі, бярозавы і яблычны сокі. Першая дэгустацыя прайшла на месцы з чаем, за размовай і песнямі.

Сімвалічнасць гасцінцам надае і тое, што на наступным тыдні ў Беларусі будзе адзначацца Міжнародны дзень пажылых людзей. Аказаная ўвага ўжо сама па сабе з'яўляецца каштоўнай для жыхароў дома-інтэрната. Але да свята, як вядома, падарункаў шмат не бывае - кожнаму з чатырох соцень жыльцоў установы ўручылі цёплыя шарсцяныя пледы беларускай вытворчасці.

Не забылі госці і пра мясцовую міні-ферму. Раней з гаспадаркі кіраўніка дзяржавы сюды перадавалі ўжо курэй, трусоў і коз. Сёння па спецзаказу ад мясцовых жыхароў ферма папоўнілася яшчэ дзесяццю курамі галандскіх парод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі