Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Apr 2015

Удзельнікаў конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" ад Беларусі журы назаве 3 красавіка

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікаў конкурсаў XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ад Беларусі журы назаве 3 красавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Усяго на ўдзел у адборачных турах да XXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015" і XIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2015" пададзена каля 70 заявак з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска.

19 сакавіка адбыўся першы этап адборачных тураў, у ходзе якога экспертныя групы разгледзелі прадстаўленыя канкурсантамі відэаматэрыялы і вызначылі выканаўцаў, якія прайшлі ў другі этап рэспубліканскага адбору. У склад экспертных груп былі ўключаны вядучыя спецыялісты ў сферы эстраднага мастацтва, заслужаныя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры.

Заўтра, 3 красавіка, у 11.00 у Маладзёжным тэатры эстрады адбудзецца другі этап адборачнага праслухоўвання да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015" членамі прафесійнага журы пад старшынствам дырэктара - мастацкага кіраўніка дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь" народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. Па выніках праслухоўвання журы выбера аднаго з адзінаццаці выканаўцаў для прадстаўлення краіны ў гэтым конкурсе. Трэба адзначыць, што адна выканаўца была рэкамендавана дадаткова па рашэнні экспертнай групы.

З 13.00 работу па адборы двух беларускіх удзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2015" прадоўжыць прафесійнае журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка.

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі