У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Жнв 2019

Удзел у ЧС па летнім біятлоне ў "Раўбічах" прымуць атлеты з 26 краін

Удзел у ЧС па летнім біятлоне ў

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у чэмпіянаце свету па летнім біятлоне, які пройдзе 23-25 жніўня ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", прымуць каля 250 спартсменаў (дарослыя і юніёры) з 26 краін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Беларускую каманду ў жанчын прадставяць Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны. Сярод мужчын на трасу "Раўбічаў" выйдуць Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Віктар Крыўко.

Сярод удзельнікаў чэмпіянату вядомыя біятланісты, прызёры чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў - Цімафей Лапшын, Ганна Фроліна, Андрэй Растаргуеў, Кацярына Глазырына, Ларыса Кукліна, Красімір Анеў, Валянціна і Віта Семярэнка, Сяргей Сямёнаў.

У беларускіх юніёраў за ўзнагароды сусветнага форуму пазмагаюцца Наталля Карніцкая, Карына Ануфрыенка, Аліна Пільчук, Дар'я Кудаева, Арына Яборава, Ганна Мусатава, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў, Раман Чапыжоў, Кірыл Цюрын, Аляксандр Мацкевіч, Ілья Аўсеенка і Сцяпан Данілаў.

Беларускія "Раўбічы" прымаюць чэмпіянат свету па летнім біятлоне другі раз. Да гэтага сусветнае першынства праводзілася ў 1999 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс