Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Крс 2025

У "Трасцянцы" з'явіцца інфармацыйны цэнтр. Як ён будзе выглядаць?

У
Фота з архiва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У YouTube-проекте БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" дырэктар ДУ "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" Аляксандр Госцеў расказаў, як будзе выглядаць інфармацыйны цэнтр, які з'явіцца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".

Паводле афіцыйных даных, у канцлагеры "Трасцянец" загінулі больш як 206 тыс. чалавек. Апошнія гады ўсё часцей гучыць лічба 546 тыс.

"Паводле цяперашніх даных, гэта чацвёрты па колькасці ахвяр канцлагер у свеце і самы буйны на тэрыторыі СССР. Тут было знішчана больш за паўмільёна чалавек. Уяўляеце, якія маштабы, якая фабрыка смерці тут была арганізавана фашыстамі", - сказаў Аляксандр Госцеў.

Ужо дзесяць гадоў вядзецца работа па аднаўленні імён ахвяр канцлагера. Гэтым займаюцца краязнаўцы, школы, грамадскія арганізацыі. Справа ў тым, што за тры дні да вызвалення Мінска нацысты знішчылі ўсе дакументы. Пакінулі толькі попел астанкаў вязняў.

"Вядома некалькі дзясяткаў вязняў, якім удалося збегчы. Два самыя вядомыя - гэта Мікалай Валахановіч і Сцепаніда Савінская. Вось яны апісалі ўсе зверствы, якія адбываліся тут. Мы цяпер вывучаем розную літаратуру, архіўныя дакументы, шукаем, дзе ўсплывае "Трасцянец". Ужо сабралі каля 1 тыс. прозвішчаў", - расказаў пра аднаўленне імён ахвяр канцлагера Аляксандр Госцеў.

На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу недалёка ад "Брамы памяці" з'явіцца інфармацыйны цэнтр. Там будзе пастаянная выставачная экспазіцыя. Стваральнікі хочуць паказаць з дапамогай сучасных тэхналогій, што адбывалася ў канцлагеры. На рэалізацыю спатрэбіцца два гады. Цяпер шукаюць неабходныя сродкі.

"У цэнтры будуць выстаўлены археалагічныя прадметы, якія былі знойдзены ў выніку будаўніцтва мемарыяльнага комплексу. Вельмі шмат прадметаў нам перадала Акадэмія навук. Сярод іх і розныя асабістыя рэчы вязняў. Гэта былі дзеці, старыя. Жыхары розных краін, прадстаўнікі розных веравызнанняў. Усё гэта мы пакажам у цэнтры. Будзе і сцяна памяці", - адзначыў Аляксандр Госцеў.

Дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння падкрэсліў, што імёны вязняў, якія з часам аднаўляюцца, будуць занесены ў электронную кнігу памяці.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі