У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Чэр 2015

У "Славянскім базары ў Віцебску" прыме ўдзел рэкордная колькасць краін

10 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У 24-м міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 9 па 13 ліпеня, прымуць удзел прадстаўнікі рэкорднай колькасці краін - 39. Аб гэтым паведаміў журналістам сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гісторыі фестывалю гэта ўпершыню. Прычым побач з фестывальнай пляцоўкай у нас устаноўлена толькі 34 флагштокі, таму давядзецца ўстанавіць пяць дадатковых", - сказаў Аляксандр Сідарэнка.

Паводле яго слоў, у папярэднія гады геаграфія ўдзельнікаў фестывалю пашыралася ў асноўным за кошт конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. У гэтым годзе значная колькасць замежных прадстаўнікоў будзе ўдзельнічаць і ў іншых фестывальных праграмах.

Разам з тым, нягледзячы на рэкорд, на фестываль прыедуць з тых краін, якія ўжо раней удзельнічалі ў віцебскім форуме. Паводле слоў Аляксандра Сідарэнкі, за час існавання Славянскага базару яго ўдзельнікамі станавіліся прадстаўнікі 70 краін.

Дырэктар форуму таксама адзначыў, што як толькі ў фестывалі прыме ўдзел прадстаўнік якой-небудзь новай краіны, у рэгіёне адразу ўзнікае цікавасць да славянскага форуму. У прыватнасці, у гэтым годзе ўвагу да славянскага форуму праявіла Лацінская Амерыка, у сувязі з тым, што на папярэднім фестывалі Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў заваяваў спявак з Мексікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс