У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2015

У продажы з'явіліся білеты на ўсе канцэрты "Славянскага базару" ў Летнім амфітэатры

15 красавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Больш як 7 тыс. білетаў прададзена на канцэрты XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння пачалася рэалізацыя білетаў на ўсе праекты "Славянскага базару" ў Летнім амфітэатры. "Да 11.30 ужо было прададзена 850 білетаў, забраніравана - у тры разы больш. Цікавасць выказваюць жыхары розных кропак свету, але больш за ўсё білетаў прададзена ў Віцебску", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Ён таксама паведаміў, што ўжо на 99,9 працэнта вызначаны спіс удзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў, уся гэта інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму мастацтваў.

У гэтым годзе рэалізацыя білетаў на фестывальныя канцэрты пачалася 20 сакавіка і праходзіць у тры этапы. У першы этап уключаны канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю, два дні фіналу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015", сольныя канцэрты Рыгора Лепса, Валерыя Меладзэ, Алены Ваенгі, Валерыі, Ірыны Алегравай, групы "Бі-2".

Другі этап стартаваў сёння - можна купіць білеты на праграмы "Парад усмешак", творчы вечар Аляксандры Пахмутавай, праграму Саюзнай дзяржавы "Злучаючы прастору і час", "Залаты хіт: учора, сёння, заўтра", праект Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга "Песня застаецца з чалавекам", праект "Еuropa plus TV", гала-канцэрт "Зоркі "Шансон-ТБ".

У трэці этап (з 29 красавіка) будуць уключаны праграмы астатніх фестывальных пляцовак.

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня). Асноўныя тэмы фестывалю звязаны з ключавымі для Беларусі падзеямі 2015 года - 70-годдзем Вялікай Перамогі і Годам моладзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс