Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Jun 2015

У Парыжы прайшоў вечар у гонар уладальніка Мірскага замка

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Францыі сумесна з пасольствам Расіі ў гэтай краіне пры падтрымцы музея "Замкавы комплекс "Мір" правяло памятны вечар і выстаўку, прысвечаную князю Пятру Вітгенштэйну, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Памятны вечар адкрыў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і пасол Расіі ў Францыі Аляксандр Арлоў. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі французскай грамадскасці, беларускія і расійскія дыпламаты, ваенныя аташэ. Сярод гасцей былі князь Трубяцкой і граф Шарамецеў. Для ўдзелу ў вечары з Вены прыбыў таксама прадстаўнік роду Вітгенштэйнаў - князь Канстанцін Гогенлоэ.

Музей "Замкавы комплекс "Мір" спецыяльна для памятнага вечара прывёз у Парыж унікальную калекцыю фатаграфій, звязаных з Пятром Вітгенштэйнам. Многія з выстаўленых на экспазіцыі фатаграфій захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі і Аўстрыі і былі прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню.

Мерапрыемства прайшло ў суправаджэнні музыкантаў "Гродзенскай капэлы", якія выканалі творы Глінкі, Агінскага, Радзівіла, Штрауса і іншых кампазітараў. Перад гасцямі таксама выступілі артысты шоу-балета "Феерыя" з Мінска.

Пётр Вітгенштэйн - адзін з гістарычных уладальнікаў Мірскага замка і рускі ваенны аташэ ў Парыжы ў другой палавіне XIX стагоддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі