Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Oct 2020

У НАН Беларусі расказалі аб распрацоўцы прэпаратаў ад COVID-19

У НАН Беларусі расказалі аб распрацоўцы прэпаратаў ад COVID-19
Фота з архiва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Бабіцкая расказала сёння на прэс-канферэнцыі аб планах беларускіх вучоных па распрацоўцы прэпаратаў ад COVID-19, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У акадэміі навук створана рабочая група, якая разглядае не толькі праблему стварэння лекавага сродку супраць COVID-19, але і іншыя пытанні барацьбы з гэтым захворваннем. Беларускія біяінфарматыкі прааналізавалі вялікую базу даных і знайшлі нейкія структуры, здольныя стаць правобразам прэпарату, які мог бы блакіраваць пэўныя бялкі каранавіруса, яго рэцэпторныя паверхні. Але далей неабходна праводзіць сінтэз. Тут на парадак дня выходзіць фінансаванне. Пакуль гэта пытанне яшчэ не вырашана", - сказала Святлана Бабіцкая.

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў у чэрвені абвясціў конкурс праектаў навуковых даследаванняў па актуальных праблемах, звязаных з пандэміяй каранавіруса COVID-19. "Вучоныя нашага інстытута падалі як мінімум 7-8 праектаў на гэты конкурс. Думаю, ён будзе праведзены вельмі хутка і выкананне гэтых работ пачнецца літаральна з 1 студзеня", - адзначыла дырэктар інстытута.

Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана пастановай бюро Прэзідыума НАН ад 18 мая 2020 года нумар 223. У групу ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную навуку і ВНУ. Гэта вядучыя вучоныя НАН, міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі, а таксама медыкі-практыкі арганізацый сістэмы аховы здароўя краіны. Мэта групы - арганізацыя і каардынацыя дзейнасці вучоных і медыцынскіх работнікаў усёй краіны па практычнай рэалізацыі комплексаў мерапрыемстваў па пераадоленні каранавіруса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі