Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Mar 2018

У Мінску хочуць узвесці "снежны" будынак для аматараў зімовых відаў спорту

5 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Мінску хочуць узвесці "снежны" будынак для аматараў зімовых відаў спорту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў 4 сакавіка, наведваючы фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хочам у горадзе пабудаваць - у фінаў і шведаў падгледзелі - двухпавярховы будынак даўжынёй 100 м, у ім пятля 1200 м. Ён аснежваецца ўнутры, людзі прыходзяць займаюцца: хтосьці бегае па звілістай трасе, хтосьці каву п'е", - расказаў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, гэты спартыўны комплекс прывабіць вялікую колькасць аматараў спорту і створыць неабходныя ўмовы для трэніровак.

Акрамя таго, для прафесійных спартсменаў плануецца пабудаваць у Раўбічах тунэль са штучным снегам унутры. "Там мінусавая тэмпература і штучны снег круглы год. У Фінляндыі, Швецыі, ды і ў Піцеры пабудавалі такую трубу. Мы зробім лепш, гэта нядорага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі