Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2015

У Мінску можа з'явіццца "Рыжскі дворык", а ў Рызе - мінскі

8 красавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Мінску можа з'явіцца "Рыжскі дворык", а ў Рызе - мінскі. Аб гэтым заявілі сёння журналістам старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац і старшыня Рыжскай думы Ніл Ушакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект, які мы сёння прэзентуем, - "Рыжскі дворык". Мы паказваем, па якім фармаце, якім чынам прадпрымальнікі працавалі з гэтым праектам у Маскве, прычым працавалі паспяхова да ўвядзення санкцый", - расказаў Ніл Ушакоў. У сваю чаргу Андрэй Шорац перакананы, што крокам у адказ стане з'яўленне "Мінскага дворыка" ў Рызе.

Больш падрабязна аб праекце журналістам расказаў старшыня камітэта па развіцці горада Рыжскай думы Максім Талстой. "Гэта бізнес-мадэль, якая паспяхова працавала ў Маскве. Як? У гандлёвых сетках быў куток, дзе стаялі стэнды з латвійскай прадукцыяй. Мы пазіцыянавалі сваю прадукцыю як экалагічна чыстую, і для гэтага ёсць усе падставы. Акрамя таго, мы прапанавалі альтэрнатыўны тавар", - растлумачыў Максім Талстой.

Пры гэтым Ніл Ушакоў падкрэсліў, што Латвія не хоча ствараць канкурэнцыю беларускім таварам: "У вас з гэтым усё ў парадку. Мы прапануем прадукты, які могуць пашырыць асартымент". Старшыня Рыжскай думы таксама адзначыў, што задачай гарадскіх улад з'яўляецца стварэнне аптымальнага палітычнага фона, які прадпрымальнікі маглі б далей манетызаваць.

У 2014 годзе ў Беларусь прыцягнута больш за $85 млн латвійскіх інвестыцый, у тым ліку прамых каля $21 млн. На 1 студзеня 2015 года ў Беларусі працавалі 772 кампаніі, створаныя юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Латвіі, у тым ліку ў 2014 годзе зарэгістравана 66 юрыдычных асоб з латвійскім капіталам. У Латвіі зарэгістравана больш за 2 тыс. прадпрыемстваў з беларускім капіталам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі