Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Mar 2020

У Мінпрыроды назвалі самыя чыстыя рэкі Беларусі

У Мінпрыроды назвалі самыя чыстыя рэкі Беларусі
Рака Нёман. Фота з архіва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назвалі самыя чыстыя паверхневыя вадаёмы Беларусі паводле даных за 2019 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

"У іх лік увайшлі рэкі Нёман вышэй горада Стоўбцы, Свіслач (населены пункт Сухая Даліна), Бесядзь (Свяцілавічы), Іпуць, Прыпяць ніжэй Пінска, Случ", - адзначылі ў Мінпрыроды.

Найбольш забруджанымі ў цэнтральным рэгіёне прызнаны рэкі Свіслач (Каралішчавічы), Лошыца ў межах Мінска, Пліса ў раёне Жодзіна (басейн Дняпра), Уша ніжэй Маладзечна (басейн Нёмана), Морач каля Яскавіч. На поўдні краіны - Мухавец у раёне Кобрына, Заходні Буг каля Рэчыцы, Навасёлак і Тамашоўкі, Лясная Правая каля Каменюкоў, Рудаўка (басейн Заходняга Буга), Ясельда ніжэй і вышэй Бярозы, Льва, Гарынь (басейн Прыпяці). Акрамя таго, забруджаны возера Белае і вадасховішча Белавежская пушча.

Антрапагенны ўплыў у найбольшай ступені зведваюць водныя аб'екты ў басейнах рэк Заходні Буг, Днепр, Прыпяць. Часцей за ўсё ў паверхневых вадаёмах фіксаваліся вялікія канцэнтрацыі біягенных элементаў, радзей - арганічных рэчываў.

Забяспечанасць воднымі рэсурсамі на душу насельніцтва ў Беларусі блізкая да сярэднееўрапейскай і складае 6 тыс. куб.м у год на аднаго жыхара. Пры гэтым яна значна вышэйшая, чым у Польшчы (1,7 тыс. куб.м) і Украіне (4,1 тыс.куб.м). За 2015-2019 гады аб'ём здабычы вод у краіне скараціўся на 4 працэнты. Паводле інфармацыі за мінулы год, на гаспадарча-пітныя патрэбы выкарыстоўваецца 39,2 працэнта вады.

Аб'ём сцёкавага вадаскіду ў паверхневыя водныя аб'екты ў 2019 годзе, паводле папярэдніх даных, знізіўся на 18,7 млн куб.м (на 1,8 працэнта) у параўнанні з 2018-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі