Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліс 2015

У конкурснай праграме "Лістапада" заяўлены карціны, здольныя заваяваць самую шырокую аўдыторыю

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае журы конкурсаў кінафестывалю "Лістапад" чакае ад форуму свята і прафесійных стасункаў. Члены журы падзяліліся сваімі эмоцыямі на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня міжнароднага журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно кінафестывалю "Лістапад" народны артыст Расіі Вадзім Абдрашытаў у чаканні знаёмства з добрымі карцінамі, многія з якіх не вядомы членам журы. "Мяркуючы па заяўленай праграме, на фестывалі будзе шмат дастойных работ, частку з іх мы бачылі, частку - не. Акрамя таго, мы чакаем прафесійных стасункаў", - адзначыў вядомы рэжысёр.

Член журы кампазітар, музыкант Віктар Капыцько дадаў, што падбор імён стварае прыемнае ўражанне, у конкурснай праграме заяўлены карціны, здольныя заваяваць самую шырокую аўдыторыю. Дырэктару Варшаўскага міжнароднага кінафестывалю Стэфану Лаудзіну вельмі цікава паглядзець беларускія карціны і, магчыма, запрасіць іх у Варшаву.

Старшыня міжнароднага журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу дакументальнага кіно Арчыл Хетагуры (Грузія) з задавальненнем прыняў запрашэнне ўдзельнічаць у мінскім кінафестывалі, дзе ён ужо чацвёрты раз. Гэта свята спраўджвае надзеі, падкрэсліў ён.

Член журы гэтага конкурсу Барыс Шульман дадаў, што праграма "Лістапада" традыцыйна вельмі добрая. "Дакументальнае кіно прагрэсіруе хутчэй, чым мастацкае, цікава ўбачыць гэта тут", - сказаў ён. Прадстаўнік Расіі Таццяна Турсунава выказала надзею, што фестываль чарговы раз пацвердзіць свой высокі статус.

Чакае дастойнага паказу беларускага кіно на фестывалі старшыня судзейскай калегіі нацыянальнага конкурсу Ігар Аўдзееў. Больш таго, ён вельмі хацеў бы, каб нацыянальная праграма склала дастойную канкурэнцыю заяўленым карцінам.

Рэжысёр, аніматар Міхаіл Тумеля, які з'яўляецца ўдзельнікам судзейскай калегіі міжнароднага журы кінематаграфістаў конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" адзначыў, што фестываль дае цудоўную магчымасць азнаёміцца з работамі калег з іншых краін.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіць з 6 па 13 лістапада.

Заснавальнікамі ММКФ "Лістапад" з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў. Фестываль праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Фестываль акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі