У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Жнв 2015

У Кнігу рэкордаў Гінеса ўнесены самы вялікі флакон духоў "UFO", створаны ў Мінску

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самы вялікі флакон духоў з пахам "UFO. Rekunov&Zapashny", які быў прэзентаваны ў ходзе студзеньскага аднайменнага шоу братоў Запашных у Мінску, унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі аўтары ідэі праекта.

"Сёння ноччу Лонданская штаб-кватэра міжнароднай Кнігі рэкордаў Гінеса афіцыйна пацвердзіла, што самы вялікі флакон духоў "UFO. Rekunov&Zapashny" быў прэзентаваны на шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты" ў Мінску", - расказалі аўтары ідэі.

Публіцы на студзеньскім шоу "UFO" ў "Мінск-Арэне" пашанцавала ўбачыць унікальную распрацоўку аб'ёмам 130 л (раней самы вялікі флакон не перавышаў 20 л) і вышынёй большай за 50 см. Флакон унікальны тым, што напоўнены незвычайнымі духамі "UFO", якія былі распрацаваны і прэзентаваны ўпершыню ў Мінску. Работа над пахам ішла ў майстэрні беларускага парфумера Улада Ракунова. У выбары водару і рабоце над ім асабіста прымаў удзел Эдгард Запашны. Для прадстаўніка знакамітай цыркавой дынастыі прапанавалі чатыры варыянты. Кожны па-свойму характарызаваў цырк і яго дзейнасць. Састаў цырковога водару трымаецца ў сакрэце. Вядома, што выкарыстана амаль 70 кампанентаў, сярод якіх ноткі ванілі, папкорну, салодкай ваты, клубніц, фіялкі і мускусу.

Як адзначыў Улад Ракуноў, прыемна ўсведамляць, што Беларусь такой падзеяй упэўнена заяўляе пра сябе ў сусветным маштабе. "Паколькі да гэтага часу ў парфумернай галіне такога не было, і менавіта мы сталі наватарамі. Асабліва хочацца адзначыць братоў Запашных і падзякаваць за сумесную работу. Эдгард Запашны не толькі адгукнуўся на цікавую ідэю і падтрымаў, але і сам асабіста прымаў удзел. Гэта вельмі здорава, калі творчая энергія выліваецца ў сусветны рэкорд", - падзяліўся Улад Ракуноў.

Самы вялікі флокон з пахам "UFO" ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, а ўбачыць яго можна ў Вялікім Маскоўскім цырку. Дарэчы, самі браты Запашныя зноў плануюць здзівіць беларусаў. Лічаныя тыдні засталіся да прэзентацыі новага шоу "К.У.К.Л.А." ў "Мінск-Арэне". Праект уразіць гледачоў сваім размахам. Сёння шоу з'яўляецца самай маштабнай цыркавой пастаноўкай на тэрыторыі СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс