Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліс 2016

У Брэсцкай крэпасці будзе экспанавацца выстаўка "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг."

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай крэпасці будзе экспанавацца выстаўка "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.", адкрыццё якой адбудзецца 30 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Польшчы ў Беларусі.

Вернісажу будзе папярэднічаць ускладанне кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" прадстаўнікамі дыпламатычнай місіі. Памяць загінулых ушануюць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік і кіраўнік генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Славамір Місяк.

Экспазіцыя размешчана ў выставачнай зале пры Холмскай браме Брэсцкай крэпасці. Падрыхтаваная беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым, выстаўка "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг." гэтым летам была паказана ў Мінску ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, таксама часткова - на выстаўцы "Беларусы ў II Польскім корпусе. Невядомыя старонкі Другой сусветнай вайны, адкрытай 1 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Выстаўка прадстаўляе факты, фатаграфіі і памятныя рэчы, звязаныя з удзелам беларусаў у фарміраваннях польскай арміі на розных франтах Другой сусветнай вайны.

Арганізатары выстаўкі "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг." - пасольства Польшчы і генеральнае консульства ў Брэсце.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі