Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2020

У Беларусі зарэгістраваны першы завазны выпадак каранавіруса

У Беларусі зарэгістраваны першы завазны выпадак каранавіруса
Фота з архiва

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістраваны першы завазны выпадак каранавіруса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Паведамляем, што 27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага, - расказалі ў прэс-службе. - Пацыент і асобы, якія кантактавалі з ім, знаходзяцца ў закрытых боксах у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча".

Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Карэя, Іране і Італіі, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі было прынята рашэнне праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін у перыяд з 20 лютага.

Цяпер у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі