9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 верасня выздаравелі і выпісаны 71 999 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 73 402 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 605 547 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 726 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.