Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Apr 2020

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 577 заражаных COVID-19

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 577 заражаных COVID-19
Фота з архiва

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 21 красавіка выздаравелі і выпісаны 577 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У кругласутачным рэжыме спецыялісты лабараторый, адкрытых як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19. Для тэсціравання задзейнічаны 25 лабараторый.

З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 108 тыс. 545 тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

Усяго зарэгістраваны 6723 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. У рэгіёнах статыстыка па выяўленых выпадках істотна не змянілася, адзначылі ў прэс-службе.

Памерла 55 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі