26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 26 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 42 689 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 60 713 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 939 524 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 373 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.