29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 29 мая выздаравелі і выпісаны 17 390 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 40 764 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя. Усяго праведзена 512 418 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 224 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.