23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 23 лістапада выздаравелі і выпісаны 104 698 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 125 482 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 3 091 238 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1104 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.