Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Jun 2015

У Беларусі сістэму электроннай чаргі на граніцах запусцяць да канца года

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сістэму электроннай чаргі на граніцах запусцяць у прамысловую эксплуатацыю да канца года. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Леаніда Мальцава, апублікаваным у газеце "Советская Белоруссия", паведамляе БЕЛТА.

"На сённяшні дзень праведзены эксперыменты ў пунктах пропуску "Казловічы" і "Каменны Лог". Аналіз атрыманых даных сведчыць аб тым, што сістэма запатрабавана. Ёсць адназначнае меркаванне аб вялікай карысці гэтай новай магчымасці для людзей. Яна мае шмат станоўчых водзываў. Засталося дапрацаваць сістэму з улікам пажаданняў грамадзян і грузаперавозчыкаў і пачаць асноўны этап рэалізацыі. Ужо ў гэтым годзе пачнём укараняць яе і запускаць у прамысловую эксплуатацыю ў беларускіх пунктах пропуску", - адзначыў Леанід Мальцаў.

Паводле слоў старшыні пагранічнага ведамства, толькі ў час эксперымента ў пункце пропуску "Каменны Лог" за месяц сістэму браніравання апрабавалі больш як 2 тыс. транспартных сродкаў, з іх больш як 1,8 тыс. легкавых і больш як 200 грузавых транспартных сродкаў. Рэальна з дапамогай гэтай паслугі граніцу перасеклі амаль тысяча транспартных сродкаў, з іх больш як 880 легкавых і 170 грузавых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі