Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Май 2016

У Беларусі пражывае 13,7 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 9 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пражывае 13,7 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 9 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Цяпер у Мінску жывуць два Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі гэта высокае званне ў гады ВАВ, - Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустаў Іван Ільіч.

Клопат пра ветэранаў вайны быў і застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Прававы статус і меры сацыяльнай абароны ветэранаў ВАВ вызначаны законамі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі. Ветэранам прадастаўляюцца льготы па бясплатным забеспячэнні лекавымі сродкамі, зубапратэзаванні, забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортным лячэнні, праездзе на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту і інш. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўстаноўлены павышэнні да пенсіі. Пажылыя людзі атрымліваюць і ўзроставыя бонусы. Акрамя таго, тым, хто старэйшы за 80 гадоў, устанаўліваецца надбаўка на догляд. Надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій пераразлічваюцца ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Павышэнне пенсій ажыццяўляецца ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў. Дадатковую матэрыяльную дапамогу выдзяляюць са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і мясцовых бюджэтаў.

У рэспубліцы пастаянна праводзяцца абследаванні ўмоў жыцця пажылых людзей і ветэранаў, па выніках якіх маючым патрэбу аказваецца неабходная дапамога (рамонт кватэр, дамоў, знадворных пабудоў, печаў, электраправодкі, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, аказанне грашовай дапамогі, уборка прысядзібных участкаў і інш.).

Самай запатрабаванай формай сацыяльнага абслугоўвання застаецца прадастаўленне сацпаслуг дома. У прыватнасці, у першым квартале 2016 года іх атрымлівалі больш за 2 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а паслугі сядзелкі прадастаўляліся 42 ветэранам ВАВ. У дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў пражываюць 125 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 126 грамадзян, якія пацярпелі ў гады вайны. У гэтых дзяржаўных установах сацабслугоўвання арганізаваны кругласутачны догляд, аказваецца неабходная медыцынская дапамога, адпускаюцца фізіятэрапеўтычныя працэдуры, праводзяцца заняткі па лячэбнай фізкультуры, працуюць стаматалагічныя кабінеты.

Комплексны медыцынскі агляд праходзяць 100 працэнтаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, для іх распрацоўваюцца індывідуальныя праграмы медыцынскай рэабілітацыі, рэгламентуючыя мерапрыемствы медыцынскага, лекавага, санаторна-курортнага забеспячэння, санацыі ротавай поласці, зуба- і слыхапратэзавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі