Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Стд 2020

У Беларусі праводзяць цеплавізійны кантроль пасажыраў, якія прыбываюць з буйнейшых аэрапортаў

У Беларусі праводзяць цеплавізійны кантроль пасажыраў, якія прыбываюць з буйнейшых аэрапортаў

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праводзяць цеплавізійны кантроль пасажыраў, якія прыбываюць з буйнейшых аэрапортаў свету, паведаміла журналістам загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Хомчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска сумесна з атрадам пагранічнага кантролю "Мінск" праводзяць санітарна-каранцінны кантроль, у тым ліку з выкарыстаннем цеплавізійнага абсталявання, пасажыраў, якія прыбываюць з краін, у якіх рэгіструецца эпідэміялагічная нестабільнасць па інфекцыйных захворваннях. "Таксама праводзіцца цеплавізійны кантроль пасажыраў, якія прыбывацюь са значных транспартных вузлоў. Гэта тыя аэрапорты, якія з'яўляюцца буйнымі перасадачнымі пунктамі, напрыклад, Франкфурт-на-Майне, Лондан, Парыж і іншыя", - сказала Кацярына Хомчанка.

Паводле слоў загадчыцы аддзела, цеплавізары рэагуюць на тэмпературу цела чалавека 37 градусаў і вышэй. Пры неабходнасці ёсць магчымасць выкарыстоўваць ручны цеплавізар. Такім чынам, у пункце пагранічнага пропуску можна выявіць чалавека, у якога павышана тэмпература цела. Далей можа быць выкліканы супрацоўнік Медыцынскай службы грамадзянскай авіяцыі, які агледзіць пацыента і назначыць шпіталізацыю, калі гэта неабходна.

Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы звяртаюць увагу на знешнія прыкметы, якія могуць сведчыць аб наяўнасці ў пасажыра інфекцыйнага захворвання. У прыватнасці, гэта моцная гарачка, галавакружэнне, страта прытомнасці. Пасажыра перадаюць медработнікам для далейшага абследавання, адзначыў начальнік аддзялення атрада пагранічнага кантролю "Мінск" Руслан Каняхін.

У выпадку прыбыцця рэйса з патэнцыяльна небяспечнай краіны супрацоўнік пагранічнай службы прымае меры індывідуальнай аховы - надзявае маску і пальчаткі. Гэта дае магчымасць яму ўберагчыся ад магчымага заражэння інфекцыйнымі захворваннямі.

Штогод на тэрыторыі аэрапорта праводзяцца трэніровачныя вучэнні па выяўленні пасажыраў з сімптомамі інфекцыйнага захворвання, якое ўяўляе надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскай аховы здароўя. У 2019 годзе былі праведзены такія вучэнні як на борце паветранага судна, так і на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу. У 2020 годзе вучэнні будуць прадоўжаны. Усе прымаемыя меры, паводле слоў Кацярыны Хомчанка, не дазволілі дапусціць на тэрыторыю краіны завозу захворванняў, якія маюць міжнароднае значэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі