Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Крс 2020

У Беларусі праведзена больш за 81 тыс. тэстаў на каранавірус

У Беларусі праведзена больш за 81 тыс. тэстаў на каранавірус
Фота з архiва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.  У Беларусі праведзена больш за 81 тыс. тэстаў на каранавірус. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Па стане на 16 красавіка ў Беларусі праведзена 81 тыс. 246 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічаны 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах", - расказалі ў прэс-службе.

Зарэгістраваны 4204 чалавекі з каранавіруснай інфекцыяй. 65 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Памерлі 40 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі