Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Aug 2015

У Беларусі набіраюць папулярнасць адзенне і аксесуары hand made ў нацыянальным стылі

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі набіраюць папулярнасць адзенне і аксесуары hand made ў нацыянальным стылі. Сацыялагічнае анлайн-даследаванне на адпаведную тэму было праведзена кафедрай эканамічнай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апытанне паказала, што адзенне і аксесуары, зробленыя рукамі ўмелых майстроў, імкліва набіраюць папулярнасць у Беларусі, набываючы статус дызайнерскіх. І калі раней ручная вышыўка асацыіравалася ў першую чаргу з мінулым з бабулінага куфра, то цяпер такі арнамент усё часцей можна ўбачыць у элементах адзення сучаснай моладзі і дзелавых людзей.

Вынікі праведзенага сацыялагічнага даследавання выявілі, што hand made часцей за ўсё асацыіруецца з падарункамі, ручным вырабам аксесуараў і адзення. Большасць з тых, хто набывае такія тавары, адзначаюць, што гэта прадукцыя не масавай вытворчасці, яна арыгінальная і дае магчымасць вылучыцца, у ёй ёсць душэўнасць выканання, арыгінальная дызайнерская ідэя. Якасць тавараў hand made не ацэньваецца рэспандэнтамі адназначна як добрая ці дрэнная, але ўсе апытаныя сышліся на думцы, што такія тавары прыцягваюць сваёй унікальнасцю і высокай сімвалічнай значнасцю.

Было выяўлена, што галоўнай прычынай набыцця адзення з нацыянальнай беларускай сімволікай з'яўляецца "патрыятычны" стыль прадукцыі - гэта адзначылі 69,3 працэнта рэспандэнтаў. Унікальнасць дызайнерскага прапанавання ў якасці прычыны выбару адзначылі 49,5 працэнта рэспандэнтаў, адпаведнасць прадукцыі з нацыянальнай беларускай сімволікай модным запытам беларускай моладзі - 31 працэнт, а 29,4 працэнта рэспандэнтаў лічаць, што такія тавары даюць магчымасць вылучацца ў грамадстве.

Для дзяўчат больш значнай, чым для мужчын, з'яўляецца прысутнасць у адзенні не толькі нацыянальнай беларускай сімволікі, але і элементаў ручной работы.

Рэспандэнты адзначылі, што прадукцыя hand made шырока прадстаўлена ў Мінску ў этнамагазінах, на спецыялізаваных выстаўках і кірмашах. Аднак усе ўдзельнікі апытання назвалі сацыяльныя сеткі самым папулярным і дзейсным каналам распаўсюджвання, таму што купля праз дыстрыб'ютараў на пляцоўках форумаў, у сацыяльных сетках мае шэраг пераваг. Што датычыцца цэн на тавары катэгорыі hand made, то 52,9 працэнта рэспандэнтаў лічаць яе прымальнай, улічваючы эканамічныя выдаткі і сімвалічную каштоўнасць тавару.

З мэтай высвятлення партрэта спажыўца тавараў hand made, было зададзена пытанне аб тым, кім у беларускім грамадстве лічаць людзей, якія носяць адзенне з элементамі нацыянальнай сімволікі. Зодна з рэзультатамі, адзенне з элементамі нацыянальнай беларускай сімволікі носяць людзі, якія падтрымліваюць нацыянальныя традыцыі (49,7 працэнта рэспандэнтаў), імкнуцца звярнуць на сябе ўвагу (21,7 працэнта), цікавяцца моднымі тэндэнцыямі (20,6 працэнта рэспандэнтаў).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі