Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Врс 2015

У Беларусі будуць развіваць вытворчы турызм

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект па развіцці ў Беларусі вытворчага (прамысловага) турызму стартуе ў Беларусі 28 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Праект па развіцці ў Беларусі вытворчага турызму будзе складацца з трох асноўных этапаў. На першым этапе прадстаўнікі беларускага турбізнесу азнаёмяцца з развіццём вытворчага турызму ў Польшчы і Германіі. У праграме - экскурсіі ў Польшчы на піваварную і шкляную вытворчасці, наведванне ў Германіі аўтамабільнага завода Volkswagen, цэнтра макаронных вырабаў кампаніі Teigwaren Riesa, фабрыкі шакаладу ў Котбусе, завода BMW - Werk Berlin, чыгуначнага вузла Hauptbahnhof BerlinDB.

Другі этап праекта прадугледжвае арганізацыю кароткатэрміновых курсаў для тураператараў, задача якіх - навучыць фарміраванню тураў па вытворчым турызме і азнаёміць з асаблівасцямі маркетынгавай палітыкі.

На трэцім этапе праекта тураператары наведаюць беларускія прадпрыемствы, дзе ёсць умовы для прыёму экскурсійных груп і паказу вытворчасці.

Прадугледжваецца, што развіццё вытворчага турызму паслужыць дадатковай рэкламай прадукцыі, а таксама будзе садзейнічаць эканамічнаму росту прадпрыемстваў і развіццю турыстычных магчымасцей Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі