Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2020

У Беларусі ў барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тыс. медыкаў

У Беларусі ў барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тыс. медыкаў
Фота з архiва

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тыс. медыкаў. Дзякуючы іх зладжанай рабоце ўдаецца кантраляваць распаўсюджванне інфекцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Ва ўстановах аховы здароўя на сённяшні дзень для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй прадугледжана больш за 7 тыс. месцаў.

Па стане на 8 красавіка ў Беларусі праведзена каля 46 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічана 13 лабараторый.

На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. "У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 33 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 77 чалавек.

Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі