Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Feb 2018

Тыдзень прадпрымальніцтва пачынаецца ў Беларусі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 22 лютага па 3 сакавіка пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва арганізаваны Саюзам юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" сумесна з вядучымі бізнес-саюзамі і асацыяцыямі краіны.

Мерапрыемствы тыдня арыентаваны на прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вядучых грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый, кіраўнікоў і спецыялістаў буйных кампаній.

Традыцыйна самай чаканай падзеяй ІІІ Тыдня беларускага прадпрымальніцтва стане ХІХ Асамблея дзелавых колаў (запланавана на 1 сакавіка) - пасяджэнне буйнейшага айчыннага бізнес-форуму з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў міністэрстваў і ведамстваў, дыпламатаў, прадстаўнікоў бізнесу, банкаў, рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый. Дэлегаты абмяняюцца экспертнымі меркаваннямі і прагнозамі развіцця прыватнага бізнесу ў краіне. Удзельнікам асамблеі будзе прадстаўлены праект "Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі - 2018".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі