Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Apr 2018

Творы Янкі Купалы плануюць выдаць на карэйскай мове

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творы Янкі Купалы плануюць выдаць на карэйскай мове, паведаміла дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч у час прэзентацыі кнігі аднаго верша Купалы "А хто там ідзе?" на 100 мовах свету ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работу па перакладзе будзем прадаўжаць. Ведаю, што ўжо сёння ёсць новыя пераклады, якія не паспелі ўвайсці ў гэту кнігу. Дзякуючы паслу Рэспублікі Карэя ёсць дамоўленасць аб выданні твораў Янкі Купалы на карэйскай мове", - сказала Алена Ляшковіч. У час яе стажыроўкі ў гэтай краіне дырэктар музея пазнаёмілася таксама з калегам з Бангладэш, які абяцаў перакласці творы Купалы на бенгальскую мову.

Цяпер вядзецца работа па перакладзе вершаў Купалы на грузінскую, італьянскую мовы. "Чым больш будуць ведаць пра Янку Купалу, тым больш будуць ведаць пра Беларусь", - адзначыла Алена Ляшковіч.

Дырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч расказаў, што верш "А хто там ідзе?" першымі на сваю мову пераклалаі ўкраінцы, потым літоўцы, рускія, чэхі, палякі. Характэрна, што гэты паэтычны твор можна прачытаць і на мовах малых народаў.

Загадчыца рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Вольга Давідовіч падкрэсліла, што прадстаўленая кніга - унікальнае выданне. У яе ўвайшлі самыя лепшыя пераклады (у некаторых мовах ёсць некалькі варыянтаў). Выданне дапоўнена ілюстрацыямі вядомых беларускіх мастакоў, а таксама замежных майстроў, у тым ліку з Кітая.

Складальнікамі кнігі аднаго верша Купалы "А хто там ідзе?" на 100 мовах свету сталі доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша і дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Адкрывае кнігу факсіміле гэтага верша, якое захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі