У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Врс 2013

Творчасці Гаўрылы Вашчанкі будзе прысвечаны вечар-партрэт у палацы Румянцавых і Паскевічаў

18 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. У рамках праекта "Класікі беларускага мастацтва" сёння ў выставачнай зале вежы палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца вечар-партрэт, прысвечаны творчасці народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".

Вечар-партрэт дасць магчымасць удзельнікам мерапрыемства бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю аднаго з самых вядомых у рэспубліцы мастакоў, які пры жыцці ўжо стаў класікам і чые творы з'яўляюцца нацыянальным здабыткам.

Творчасць Гаўрылы Вашчанкі, радзімай якога з'яўляецца Гомельская вобласць, трывала і непарыўна звязана з роднай зямлёй: яе маляўнічай прыродай, старажытнай гісторыяй і цудоўнымі людзьмі, якія сваёй творчай працай ствараюць яе будучыню. З вялікай цікавасцю ён звяртаецца да легенд і паданняў Палескага краю, малюючы міфалагічных істот, якія адчуваюць сябе вольна сярод спелага жыта, у цячэнні начной ракі ў месячным ззянні. І менавіта яго буслы, якія ахінаюць крыламі неба над Палессем, сталі сімвалам гэтага краю.

У чэрвені бягучага года ў Гомелі праходзіла юбілейная персанальная выстаўка жывапісу Гаўрылы Вашчанкі "Тайна ночы", прысвечаная 85-годдзю мастака. У аснову экспазіцыі, якая размяшчалася ў карціннай галерэі, што носіць імя майстра, былі выстаўлены карціны, створаныя ў перыяд з 1991 па 2011 год. Частку работ, прадстаўленых на гэтай выстаўцы, змогуць убачыць у выставачнай зале палаца госці вечара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску