У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2016

Турыстычныя відэаролікі аб Беларусі плануецца паказаць на ізраільскім тэлебачанні

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычныя відэаролікі аб Беларусі плануецца паказаць на ізраільскім тэлебачанні, паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Міхаіл Партной удакладніў, што пытанні папулярызацыі краіны за мяжой прапісаны ў тым ліку ў зацверджанай гэтымі днямі дзяржпраграме "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады. У ёй пазначаны мэтавыя рынкі, маркетынгавыя мерапрыемствы і фінансаванне.

Што датычыцца рэкламы за мяжой, то Мінспорту ў першую чаргу зверне ўвагу на мэтавыя рынкі - напрыклад Ізраіль, з якім устаноўлены бязвізавы рэжым. "На сустрэчы з міністрам турызму Ізраіля Ярывам Левіным дамовіліся, што мы свае ролікі размяшчаем у іх на тэлебачанні, а яны ў нас", - расказаў Міхаіл Партной. Акрамя таго, Мінск абменьваецца рэкламай з гарадамі-пабрацімамі.

"Трэба разумець, што запуск роліка, дапусцім, на Euronews - гэта істотная сума. Паказ 10 разоў 30-секунднага роліка па гэтым тэлеканале будзе каштаваць прыкладна 90 тыс. еўра", - дадаў намеснік міністра спорту і турызму. Разам з тым ён звярнуў увагу, што краіна можа прапанаваць тэлеканалу Euronews відэаролік "Беларусь - краіна для жыцця", падрыхтаваны Мінінфармам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс