Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Кст 2016

Турыстычны цэнтр правінцыі Гуандун адкрыўся ў Мінску

13 кастрычніка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Турыстычны цэнтр правінцыі Гуандун адкрыўся ў Мінску. Урачыстая цырымонія падпісання адпаведных дакументаў адбылася сёння ў час Гандлёва-эканамічнай і турыстычнай канферэнцыі правінцыі Гуандун і Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтр будзе займацца прыёмам турыстаў з Кітая, распрацоўкай турмаршрутаў, пашырэннем турыстычных магчымасцей паўднёва-кітайскіх рэгіёнаў.

Паводле слоў старшага саветніка народнага ўрада правінцыі Гуандун Чжаа Юйфан, Беларусь прываблівае кітайскіх турыстаў прыгожымі краявідамі, старажытнай культурай і асаблівым нацыянальным каларытам. Немалаважную ролю ў развіцці турызму адыгрывае выгаднае геаграфічнае становішча краіны.

"Гэта перспектыўная сфера ўзаемадзеяння, у складзе нашай дэлегацыі прысутнічаюць прадстаўнікі тураператараў, турагенцтваў, якія маюць намер падрабязна азнаёміцца ​​з прапановамі адпачынку ў рэспубліцы і Мінскай вобласці ў прыватнасці", - сказала Чжаа Юйфан. Яна запрасіла беларускія кампаніі да ўдзелу ў міжнародных турыстычных кірмашах, якія будуць праходзіць у Кітаі.

Правінцыя Гуандун таксама можа быць прывабнай для беларусаў з турыстычнага пункту гледжання. Яна славіцца сваім узбярэжжам, нацыянальнымі традыцыямі, далікатэсамі. Тут размешчана вялікая колькасць пяцізоркавых атэляў, развіта сфера грамадскага харчавання, наладжаны зручныя транспартныя зносіны. Штогод рэгіён прымае больш як 100 млн замежных турыстаў, у тым ліку больш як 113 тыс. гасцей прыязджаюць з краін Усходняй Еўропы. Ва ўсходне-еўрапейскія дзяржавы арганізаваны паездкі для больш як 50 тыс. падарожнікаў.

Як адзначыў начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Грынкевіч, Кітай займае другое месца пасля Германіі па колькасці турыстаў, якія прыбылі ў Беларусь (без уліку краін СНД). У мінулым годзе краіну наведалі больш як 300 тыс. замежных гасцей, што ў 2 разы больш, чым у 2014 годзе. У кітайскіх грамадзян з'явілася магчымасць бязвізавага ўезду, а таксама транзіту па тэрыторыі рэспублікі на працягу трох сутак пры руху прамым рэйсам з Кітая і наяўнасці ў пашпарце дзеючай шэнгенвізы або візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза.

"У хуткім часе кітайскія турыстычныя групы змогуць без віз рухацца ў прымаючую краіну пры наяўнасці запрашэння турыстычных кампаній. Упэўнены, што гэты крок дасць магчымасць павялічыць паток турыстаў з Кітая ў Беларусь у разы", - адзначыў Андрэй Грынкевіч.

Прадстаўнікі кітайскага турбізнесу выказваюць інтарэс да такіх папулярных напрамкаў, як аграэкатурызм, гістарычны, замкавы, транзітны, аздараўленчы турызм.

Дэлегацыя правінцыі Гуандун наведвае Мінскую вобласць 12-15 кастрычніка. Сёння адбыліся прэзентацыі экспартнага, інвестыцыйнага, турыстычнага патэнцыялу Мінскай вобласці і правінцыі Гуандун. 14 кастрычніка плануецца наведванне будаўнічай пляцоўкі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі