У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Снж 2014

Тры залатыя медалі заваявалі беларускія кандытары на Сусветным кулінарным кубку

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кандытары прынялі ўдзел у Сусветным кулінарным кубку, які прайшоў 22-26 лістапада ў Люксембургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

"У Сусветным кулінарным кубку ўдзельнічалі 10 беларускіх кулінараў, у тым ліку шэсць ад міністэрства, і ўсе яны былі адзначаны прафесійным журы: трое атрымалі залатыя медалі, двое - сярэбраныя, чацвёра - бронзавыя. Яшчэ адзін удзельнік удастоены дыплома", - расказалі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Сусветны кулінарны кубак (Culinary World Cup) праводзіцца раз у чатыры гады ў рамках міжнароднай выстаўкі Expogast. У гэтым годзе за званне лепшых змагаліся больш як 160 кандытараў з 86 краін свету ў індывідуальных спаборніцтвах, а таксама 45 нацыянальных каманд.

Конкурсныя работы ацэньваліся па 100-бальнай сістэме міжнародным журы, у склад якога ўваходзілі калектыўна прызнаныя і адобраныя эксперты, члены WACS (Сусветная кулінарная асацыяцыя).

У прэс-службе Мінсельгасхарча падкрэслілі, што практычна ўсе беларускія ўдзельнікі Сусветнага кулінарнага кубка прадстаўлялі свае работы на конкурсе кандытарскага майстэрства "Свята стылю і густу" і Міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва, якія праходзілі ў Мінску 11-14 верасня ў час 10-й міжнароднай выстаўкі "Хлебная і кандытарская справа-2014".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс