У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Лют 2013

Тры работы беларускага мастака Л.Бакста прадстаўлены ў Парыжы на перадаўкцыённай выстаўцы "Сотбіса"

22 лютага, Парыж /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тры работы вядомага беларускага мастака Льва Бакста прадстаўлены на перадаўкцыённай выстаўцы, якая адкрылася 21 лютага ў Парыжы і папярэднічае чэрвеньскім таргам аўкцыённага дома "Сотбіс". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Паводле слоў старшага дырэктара, кіраўніка рускага аддзела "Сотбіс" Джо Вікеры, раней гэтыя работы нашага земляка з Гродна элітнага тэатральнага мастака Льва Бакста знаходзіліся ў адной з прыватных калекцый у Францыі.

Гэта тры эскізы тэатральных касцюмаў для пастановак. Вось што расказала аб работах Джо Вікеры: "Баксту падабаліся залацісты і серабрысты колеры, ён шырока іх выкарыстоўваў у сваіх творах. Гэта адны са знакавых элементаў, што падкрэсліваюць шарм Усходу, які любіў мастак. У выстаўленых творах майстар якраз ярка выкарыстаў гэтыя колеры. Магу сказаць, што гэта работы 20-х гадоў ХХ стагоддзя, калі мастак ужо быў папулярны і запатрабаваны".

На працягу тыдня аматары мастацтва і патэнцыяльныя пакупнікі будуць знаёміцца з прадстаўленымі ў выставачных залах работамі, а затым экспазіцыя накіруецца ў Лондан. У чэрвені работы рускіх мастакоў, у ліку якіх прадстаўлены творы і беларуса Льва Бакста, плануецца прадаць з аўкцыёну. Дарэчы, пачатковы кошт адной яго работы вар'іруецца прыкладна ад 10 да 60 тыс. еўра.

На праведзенай у ходзе вернісажу размовы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з Джо Вікеры дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні на пастаяннай аснове беларускай дыпмісіі інфармацыі аб паступленнях на аўкцыён у "Сотбіс" работ беларускіх мастакоў з мэтай іх магчымага набыцця беларускімі ўстановамі культуры і кампаніямі.

Леў Бакст (1866-1924) - адзін з элітных і найбольш дарагіх сусветных тэатральных мастакоў. Сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі, адзін з самых вядомых дзеячаў аб'яднання "Свет мастацтва" і тэтральна-мастацкіх праектаў Сяргея Дзягілева. Леў Бакст нарадзіўся ў Гродне. У 1893-1897 гадах жыў у Парыжы, часта вяртаючыся ў Санкт-Пецярбург. З 1907 года мастак жыў у асноўным у Парыжы і працаваў над тэатральнымі дэкарацыямі, у гэтай сферы ён зрабіў сапраўдную рэвалюцыю.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс