Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліс 2016

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне аб'явіў склад на першы этап Кубка свету ў Швецыі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне аб'явіў склад на першы этап Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў федэрацыі біятлона.

Спартсмены, якія выступяць у Швецыі, адпавядаюць усім крытэрыям адбору. У жаночай камандзе на старт выйдуць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Настасся Кінунен (Дубарэзава), Дар'я Юркевіч, Хрысціна Ільчанка. Як паведамлялася, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава пасля нараджэння дачкі Ксеніі таксама пачала падрыхтоўку да сезона, але яе з'яўленне на біятлонных трасах плануецца не раней за студзень.

У мужчынскую каманду беларусаў увайшлі Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елятноў, Юрый Лядаў, Максім Варабей.

Першы этап Кубка свету па біятлоне пройдзе з 27 лістапада па 4 снежня ў шведскім Эстэрсундзе. Беларускія біятланісты, якія не трапілі ў склад, плануюць выступіць у Кубку IBU ў Нарвегіі, дзе першыя гонкі адбудуцца 25 лістапада.

Інфаграфіка. Кубак свету па біятлоне-2016

Беларускія тэлегледачы змогуць сачыць за падзеямі Кубка свету па біятлоне ў прамым эфіры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Увазе тэлеаўдыторыі канала "Беларусь 5" будуць прадстаўлены прамыя трансляцыі ўсіх гонак спартыўнага форуму, які стартуе 27 лістапада ў горадзе Эстэрсунд (Швецыя).

Кубак свету па біятлоне сезона 2016/2017 будзе складацца з дзевяці этапаў, якія завершацца ў сакавіку 2017 года, а таксама сусветнага першынства. "Беларусь 5" прадаставіць магчымасць гледачам балець за сваіх фаварытаў і быць у курсе ўсіх навін.

Першую частку Кубка свету прыме шведскі Эстэрсунд. У стартавы дзень, 27 лістапада, у эфіры "Беларусь 5" будуць прадстаўлены прамыя трансляцыі дзвюх гонак - праграму спартыўнага форуму традыцыйна адкрые змешаная эстафета 2 па 6 км (жанчыны) і 2 па 7,5 км (мужчыны). У эфіры трансляцыя стартуе ў 17.20. Далей, у 20.00, спартыўныя балельшчыкі змогуць паглядзець супермікст.

Усе гонкі Кубка свету па біятлоне гледачы змогуць убачыць у паўторы - у вячэрнім эфіры "Беларусь 5" і на наступны дзень.

З падрабязным раскладам трансляцый можна азнаёміцца ў праграме перадач на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Расклад 1-га этапу Кубка свету:

27 лістапада

Змешаная эстафета (17.30);

Адзіночная змешаная эстафета (20.10).

1 снежня

Індывідуальная гонка, жанчыны (20.00).

2 снежня

Індывідуальная гонка, мужчыны (20.00).

3 снежня

Спрынт, жанчыны (13.45);

Спрынт, мужчыны (16.45).

4 снежня

Гонка праследавання, жанчыны (13.15);

Гонка праследавання, мужчыны (15.20)

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі