Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліс 2015

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне ў будучым сур'ёзна разлічвае на Дар'ю Блашко

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне ў будучым сур'ёзна разлічвае на двухразовую чэмпіёнку юніёрскага чэмпіянату свету Дар'ю Блашко. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА галоўны трэнер нацыянальнай каманды Андрыян Цыбульскі.

У адсутнасць Дар'і Домрачавай, якая прапускае сезон, у складзе жаночай зборнай Беларусі адбыліся змяненні. З'явіліся новыя імёны, але ў нацыянальнай камандзе няма Дар'і Блашко, якая выйграла два залатыя медалі на юніёрскім чэмпіянаце свету ў 2015 годзе ў Раўбічах. Яе адсутнасць Андрыян Цыбульскі растлумачыў жаданнем спартсменкі і яе асабістага трэнера прадаставіць яшчэ год самастойнай падрыхтоўкі.

"Трэнерскі штаб беларускай зборнай пайшоў насустрач пераканаўчай просьбе самой Дар'і і яе асабістага трэнера прадаставіць ім яшчэ год самастойнай падрыхтоўкі. Хоць асабіста я супраць работы спартсменаў, якія рыхтуюцца да Алімпійскіх гульняў, па-за камандай - нічога добрага, лічу, гэта не прыносіць. Але націскаць на спартсменку і ламаць яе псіхіку мы не сталі. Што ў выніку атрымаецца - пакажа час. Спадзяюся, Дар'я і яе педагог усё ж такі зменяць сваю пазіцыю. Тым больш што трэнерскі штаб вельмі разлічвае на гэту сапраўды таленавітую біятланістку - напрыклад, у эстафеце яна можа стаць сапраўднай знаходкай дзякуючы выдатным стралковым навыкам. Іншая моладзь, уключаючы Ганну Сола, Дзінару Алімбекаву, Максіма Вараб'я, Віктара Крыўко, рыхтуецца разам з камандай. З прапанаванымі нагрузкамі маладыя людзі паспяхова спраўляюцца. Усё ідзе сваім парадкамі строга па плане. Як і падрыхтоўка запрошаных для ўзмацнення канкурэнцыі ў камандзе навічкоў - Марыі Панфілавай і Хрысціны Ільчанка", - сказаў Андрыян Цыбульскі.

Двухразовая чэмпіёнка юніёрскага чэмпіянату свету Дар'я Блашко плануе пачаць біятлон выступленнем у юніёрскім Кубку IBU, першыя старты якога пройдуць 12 і 13 снежня бягучага года. Кубак свету па біятлоне стартуе 29 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі