Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліс 2020

Трансляцыі спаборніцтваў Беларускай федэрацыі барацьбы паглядзелі амаль 90 тыс. гледачоў

Трансляцыі спаборніцтваў Беларускай федэрацыі барацьбы паглядзелі амаль 90 тыс. гледачоў
Фота з архiва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 90 тыс. гледачоў убачылі анлайн-трансляцыі, арганізаваныя Беларускай федэрацыяй барацьбы з рэспубліканскіх спаборніцтваў па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аб'яднання.

У жніўні адбылася першая трансляцыя, якая выклікала цікавасць не толькі ў айчынных аматараў адзінаборства, але і замежнай публікі. За паядынкамі маладзёжнага чэмпіянату Беларусі па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе назіралі больш за 20 тыс. аматараў барацьбы з 21 краіны свету.

Гэта дасягненне перасягнулі 4-5 лістапада, калі ў мінскім Палацы спорту прайшоў Кубак Беларусі па вольнай і жаночай барацьбе. Інтэрнэт-аўдыторыя гледачоў турніру склала 32 тыс. чалавек з 26 краін.

Розыгрыш Кубка Беларусі па грэка-рымскай барацьбе (13-14 лістапада) быў яшчэ больш папулярным сярод аматараў адзінаборства. За паядынкамі "класікаў" сачылі 35 тыс. чалавек з 30 краін.

Цяпер прадстаўнікі ўсіх трох відаў барацьбы плануюць прыняць удзел у Кубку свету, які з 12 па 20 снежня пройдзе ў Бялградзе. Таксама вядзецца сур'ёзная падрыхтоўка да наступнага сезона, у тым ліку турніраў алімпійскай кваліфікацыі.

У беларускіх барцоў грэка-рымскага стылю на рахунку адна алімпійская ліцэнзія ў катэгорыі 87 кг. Яшчэ адзін пропуск на галоўныя старты чатырохгоддзя заваяваны айчыннымі спартсменкамі ў спаборніцтвах па жаночай барацьбе ў вазе 57 кг. Абодва пропускі на Алімпіяду ў Токіа выйграны на чэмпіянаце свету ў Нур-Султане (Казахстан).

XXXII Алімпіяда ў Токіа перанесена з-за пандэміі і адбудзецца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі