Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Aug 2016

Трансляцыі Алімпійскіх гульняў пройдуць у месцах адпачынку ў Мінску і іншых гарадах Беларусі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трансляцыі Алімпійскіх гульняў пройдуць у месцах адпачынку ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Разам са шматмільённай сусветнай тэлеаўдыторыяй беларускія гледачы змогуць убачыць галоўныя старты чатырохгоддзя - Алімпійскія гульні. Рыа-2016. Трансляцыю спартыўнага форуму з 5 па 21 жніўня будуць ажыццяўляць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 5". За прамымі эфірамі, дзённікамі Алімпіяды і гульнямі ў запісе, якія будзе рыхтаваць алімпійская каманда Белтэлерадыёкампаніі, айчынныя балельшчыкі і госці краіны таксама змогуць сачыць у шматлікіх месцах адпачынку беларускай сталіцы (бары, рэстараны, кафэ) і іншых гарадах.

Урачыстае адкрыццё Алімпіяды адбудзецца 5 жніўня, але першая трансляцыя Гульняў стартуе ўжо напярэдадні. 4 жніўня на тэлеканале "Беларусь 5" у 23.55 пачнецца футбольны матч паміж камандамі Аргенціны і Партугаліі, паўтор якога плануецца 5 жніўня ў 15.15, а таксама спартыўны тэлеканал у гэты дзень пакажа наступныя матчы: Бразілія - ПАР у 13.10, Мексіка - Германія ў 18.45 і Швецыя - Калумбія ў 21.00.

Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа цырымонію адкрыцця Алімпіяды ноччу з 5 на 6 жніўня ў 1.15, "Беларусь 5" на час спаборніцтваў стане кругласутачным алімпійскім каналам, а таксама многія гульнявыя віды спорту будуць паказаны на канале "Беларусь 2".

У прэс-службе дадалі, што Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца ўладальнікам эксклюзіўных правоў на трансляцыю XXXI летніх Алімпійскіх гульняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі