Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2017

Тэнісістка Вера Лапко перамагла ў парным разрадзе на турніры ў Францыі

Тэнісістка Вера Лапко перамагла ў парным разрадзе на турніры ў Францыі3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісістка Вера Лапко перамагла ў парным разрадзе на турніры Engine Open у французскім Круасі-Бабур (прызавы фонд - $60 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з напарніцай расіянкай Палінай Монавай у першым крузе тэнісісткі перамаглі ўладальніц wild card францужанак Сару Цакарэвіч і Клатыльду Дэ Бернардзі - 7:6(2), 6:2. У чвэрцьфінале беларуска-расійскі тандэм быў мацнейшы за Тамару Корпатч з Германіі і Джэсіку Пончэ з Францыі - 6:4, 7:5. У паўфінале атрымана ўпэўненая перамога над парай Манон Леанард (Францыя)/Юлія Тэрзіска (Балгарыя) - 6:0, 6:3. У фінале Вера Лапко і Паліна Монава выйгралі ў Манон Арканьёлі з Францыі і Магдалены Фрэх з Польшчы - 6:3, 6:4.

У адзіночным разрадзе ў Круасі-Бабур Вера Лапко прабілася з кваліфікацыі ў асноўную сетку турніру, дзе ў першым крузе ўступіла Кацярыне Казловай з Украіны - 4:6, 2:6.

Васямнаццацігадовая тэнісістка ў красавіку прадоўжыць выступленне на міжнародных спаборніцтвах, адным з самых значных стане паўфінал Кубка Федэрацыі ў складзе зборнай Беларусі супраць Швейцарыі. Паядынак прыме "Чыжоўка-Арэна" 22-23 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі