Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Крс 2015

Тэлеканалы "Беларусь 2" і "Беларусь 5" пакажуць чэмпіянат свету па футзале-2015

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканалы "Беларусь 2" і "Беларусь 5" пакажуць прамыя трансляцыі ўсіх гульняў маштабнага спартыўнага форуму - чэмпіянату свету па футзале-2015, які пройдзе з 17 па 25 красавіка ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Упершыню за 20 гадоў чэмпіянат свету па міні-футболе вяртаецца з краін Лацінскай Амерыкі ў Еўропу. Галоўнай пляцоўкай першынства на гэты раз стане адзін з самых вялікіх і высокатэхналагічных культурна-спартыўных комплексаў Еўропы - "Мінск-Арэна", у якім пройдуць урачыстае адкрыццё турніру, першы матч чэмпіянату, паўфіналы, матч за бронзавую ўзнагароду, фінал і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Спаборніцтвы таксама прымуць Палац спорту ў Мінску, спартыўны комплекс "Вікторыя" ў Брэсце і "Хваля" ў Пінску, а таксама "Барысаў-Арэна" і Лядовы палац у Маладзечне.

На сусветным першынстве збяруцца 16 самых моцных зборных планеты, якія прадстаўляюць Лацінскую Амерыку (Аргенціна, Бразілія, Венесуэла, Калумбія, Уругвай, Парагвай, Кюрасаа), Еўропу (Беларусь, Расія, Чэхія, Славакія, Бельгія, Нарвегія), Азію (Кыргызстан), Афрыку (Марока) і Акіянію (Аўстралія).

Спаборніцтвы пачнуцца з матчу-адкрыцця Беларусь-Бразілія, прамую трансляцыю якога можна будзе ўбачыць 17 красавіка ў 18.55 на тэлеканале "Беларусь 2".

Два чвэрцьфінальныя паядынкі будуць прадстаўлены ўвазе гледачоў 22 красавіка ў эфіры "Беларусь 5" (18.10) і "Беларусь 2" (20.10).

Паўфінальныя гульні, матч за бронзавую ўзнагароду і фінал можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканале "Беларусь 2".

Трансляцыі матчаў, якія будуць згуляны ў Мінску, гледачы змогуць убачыць у эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі