У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Май 2015

Тэлеканал "Дыскаверы" мае намер стварыць цыкл праграм пра Беларусь

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Дыскаверы" мае намер стварыць цыкл праграм пра Беларусь. Аб гэтым паведаміла сёння на рэспубліканскім семінары "Тэлебачанне Беларусі: актуальныя пытанні вытворчасці і распаўсюджвання кантэнту" міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла міністр, вынікам нядаўніх перагавораў стала дамоўленасць з вядомым тэлеканалам аб стварэнні серыі перадач пра нацыянальную прыродную спадчыну, у прыватнасці, пра Белавежскую пушчу. Гэта той добры падыход, калі замежны канал не толькі прыносіць у краіну якасны кантэнт, збірае сваю аўдыторыю, але і прапагандуе Беларусь на ўвесь свет, падкрэсліла Лілія Ананіч.

Яна выказала пажаданне, каб і іншыя дыстрыб'ютары, прыводзячы новыя замежныя тэлепраграмы на беларускі інфармацыйны рынак, выконвалі задачу па папулярызацыі краіны ў медыйнай сусветнай прасторы. За гэтым ідуць і інвестыцыі, і рост даверу. Беларусь, знаходзячыся ў адкрытай інфармацыйнай прасторы, павінна карыстацца і інфармацыйнымі перавагамі, рэзюмавала міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску