Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліп 2017

Тэатральныя калектывы з 14 краін прымуць удзел у фестывалі "Белая вежа"

6 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Калектывы з 14 краін прымуць удзел у XXII Міжнародным тэатральным фестывалі "Белая вежа", які пройдзе ў Брэсце з 8 па 17 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

Свае спектаклі пакажуць 29 тэатраў з Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Эстоніі. Паказы пройдуць на 11 мовах у суправаджэнні субтытраў на рускай.

Большую частку праграмы тэатральнага свята складаюць драматычныя пастаноўкі - класічныя, эксперыментальныя, створаныя па творах сучасных аўтараў. Так, часты госць "Белай Вежы" Рыжскі рускі тэатр імя Міхаіла Чэхава пакажа спектакль "Альбом" па матывах апавяданняў Аркадзя Аверчанкі. Маскоўкі тэатр юнага гледача сыграе "Скрыпку Ротшыльда" паводле апавядання А.П.Чэхава. Пастаноўка - лаўрэат тэатральнай прэміі "Залатая маска", у ёй заняты народны артыст Расіі Валерый Барынаў. Яшчэ адзін твор Чэхава - драму "Іваноў" - на гэты раз паставіць на сцэне тэатральная студыя Theaomai з Вільнюса. Дзяржаўны рускі драматычны тэатра імя А.П.Чэхава з Кішынёва выступіць з пастаноўкай "Беспасажніца" па аднайменнай п'есе А.М.Астроўскага. Дзяржаўны драматычны тэатр з Татарстана пакажа трагіфарс "Туй" па п'есе Бертольда Брэхта.

Таксама ў фестывальнай афішы заяўлены музычныя і музычна-харэаграфічныя спектаклі, тры вулічныя і два лялечныя паказы, тры монаспектаклі. Адзін з іх - аўтарскі твор "Дарожка мая" лідара этна-трыа "Троіца" Івана Кірчука - пастаўлены ў бягучым годзе на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

Беларускімі ўдзельнікамі цяперашняга форуму стануць восем творчых калектываў. Адкрые фестывальную праграму "Пінская шляхта" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр прадставіць балет "Вясна свяшчэнная...". Гродзенскі абласны драматычны тэатр прывязе пастаноўку паводле рамана-антыўтопіі Рэя Брэдберы "451 градус па Фарэнгейту". Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" сыграе вострасюжэтны спектакль "Опіум" па п'есе сучаснага беларускага драматурга новай хвалі Віталя Каралёва. Грошы на гэту пастаноўку былі сабраны на краўдфандынгавай пляцоўцы пры актыўнай падтрымцы гледачоў. Тэатр "ІнЖэст" з Мінска парадуе гледачоў вулічнай пантамімай "Залаты Век", або Трыумф "Deus ex machina". Паклоннікаў лялечных паказаў чакае сустрэча з героямі спектакляў "Сіняя-Сіняя" Магілёўскага абласнога тэатра лялек і "Цырымонлівыя паненкі" Брэсцкага тэатра лялек.

Спецыяльным госцем фестывалю стане вядомы расійскі акцёр Аляксандр Балуеў, які прадставіць сваю версію вядомай п'есы Марка Камалеці "Гарнір па-французску". Камедыя "ВДВ. Усім добры вечар!", дзе Балуеў выступае не толькі ў галоўнай ролі, але і як рэжысёр і прадзюсар, завершыць на гэты раз праграму "Белай вежы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі