Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Apr 2020

Тэатр юнага гледача будзе трансліраваць анлайн свае архіўныя спектаклі

Тэатр юнага гледача будзе трансліраваць анлайн свае архіўныя спектаклі
Фота з архiва

16 красавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача будзе трансліраваць анлайн свае архіўныя спектаклі. Першую пастаноўку ў такім рэжыме можна было ўбачыць 15 красавіка ў 18.00, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

15 красавіка гледачы маглі паглядзець пастаноўку "Паліяна". Пасля трансляцыі ўсе тры дзеянні на YouTube-канале тэатра будуць даступны для прагляду 24 гадзіны. "Кожны дзень у 18.00 да 30 красавіка мы будзем трансліраваць спектаклі з архіва тэтра на нашым YouTube-канале", - расказалі ў Тэатры юнага гледача.

"Паліяна" - гэта гісторыя дзяўчынкі-сіраты, якая жыве са сваёй цёткай у маленькім пакоі пад дахам. Нягледзячы на ўсе складанасці галоўная гераіня радуецца жыццю настолькі натхняльна, што нават самыя апошнія песімісты вучацца ў яе. Спектакль пастаўлены паводле рамана амерыканскай пісьменніцы Элінор Портэр, які быў апублікаваны ў 1913 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі