15 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Італія мае намер правесці ў Беларусі выстаўку шэдэўраў жывапісу эпохі Адраджэння. Аб гэтым расказаў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дыпламат адзначыў, што гэты праект рыхтуецца сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі і будзе праведзены ў 2015 годзе. "Але паколькі мы звязаны абавязацельствамі з музеем, мы не можам гаварыць больш падрабязна аб тым, што гэта за праект", - сказаў пасол.
Стэфана Б'янкі толькі заўважыў, што размова ідзе пра выстаўку карцін залатога перыяду італьянскага мастацтва - эпохі Адраджэння. "Гэта выстаўка з'яўляецца беспрэцэдэнтнай. Яна ніколі не праводзілася ў Беларусі, і нават суседзі, напэўна, не могуць пахваліцца такім мерапрыемствам", - сказаў дыпламат.
Ён таксама дадаў, што паколькі праект рыхтуецца сумесна з акадэміяй мастацтваў горада Перуджа, то мерапрыемства будзе выкарыстана як пляцоўка для абмеркавання будучых праектаў паміж дзвюма акадэміямі мастацтваў - італьянскай і беларускай.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|