Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Врс 2017

Святы польскай і яўрэйскай культуры арганізуюць у Мінску 16-17 верасня

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святы польскай і яўрэйскай культуры арганізуюць на тэрыторыі Верхняга горада ў Мінску 16-17 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

16 верасня мінчан і гасцей сталіцы чакаюць канцэрт мастацкіх калектываў, кірмашы народных майстроў, майстар-класы польскай кухні. На сцэне выступяць ансамбль польскай песні "Польскае рэха Астраўца", танцавальны калектыў "Крэсовэ забавы", маладзёжная музычная група "Скопы", народны хор польскай песні "Прамень", народны вакальны ансамбль "Крэсавяцы", ансамбль польскай песні "Івянчанка", народны фальклорны калектыў "Вярба", індывідуальныя выканаўцы, а таксама ўзорны дзіцячы тэатр "Надзея".

Сваю творчасць прадставяць народныя ўмельцы з Гродзенскай, Мінскай абласцей і Мінска. Унікальную экспазіцыю "Беларусы ў складзе Войска Польскага" прывязе Ігар Бабіцкі, калекцыю грашовых знакаў і манет часоў Рэчы Паспалітай - Іосіф Суднік. Таксама можна будзе ўбачыць экспанаты Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту. Наведвальнікам прапануюць пакаштаваць нацыянальныя стравы: журак, флякі, бігас, галубцы, галёнку і інш.

Свята польскай культуры пройдзе ў беларускай сталіцы другі раз і адкрыецца ў 13.00, яго арганізатарамі выступаюць грамадскае аб'яднанне "Саюз палякаў на Беларусі" і Мінгарвыканкам.

17 верасня з 12.00 да 17.00 напярэдадні яўрэйскага Новага года адбудзецца свята яўрэйскай культуры, якое вечарам прадоўжыцца выступленнем у Музычным завулку спецыяльна запрошанага з Ізраіля Dj Tuka. Адчуць нацыянальны каларыт дапамогуць шматлікія майстар-класы і выстаўкі, фуд-корты з яўрэйскімі традыцыйнымі стравамі, музычныя нумары і традыцыйныя яўрэйскія танцы, віктарыны, конкурсы і інш. Для гасцей выступяць артысты розных напрамкаў: оперныя спевакі і сучасныя групы, такія як The Feedback і Tok Rukoo.

Адным з цікавых нумароў праграмы стане паказ па ізраільскім баявым мастацтве краў-мага. Прадугледжана вялікая колькасць інтэрактыўных забаў, у тым ліку для дзяцей. Тыя, хто шукае не толькі весялосці, але і новых ведаў, духоўнасці, карыснай інфармацыі, змогуць задаць пытанні рабіну, гісторыкам і майстрам кулінарыі.

Арганізатары мерапрыемства - Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, Мінгарвыканкам пры падтрымцы пасольства Ізраіля ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі