Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Снж 2016

Святочную ілюмінацыю адключаць у Беларусі ў знак смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы

Святочную ілюмінацыю адключылў ў Беларусі ў знак смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочную навагоднюю ілюмінацыю адключаць у Беларусі 26 снежня ў знак салідарнасці і смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

"Па рашэнні Прэзідэнта сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі ў знак салідарнасці і смутку будзе адключана святочная ілюмінацыя", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Як паведамлялася, у Расіі 26 снежня аб'яўлена днём агульнанацыянальнай жалобы па загінулых у авіякатастрофе самалёта Ту-154.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, што здарылася ў Расіі. Абмежаваны таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя абставіны пры фарміраванні эфіру.

Святочную ілюмінацыю адключылў ў Беларусі ў знак смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі