Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліп 2024

Свята "Купалле" ў Александрыі наведалі больш за 96 тыс. гасцей

Свята

8 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у Шклоўскім раёне, асноўныя мерапрыемствы якога праходзілі 6 ліпеня, наведалі больш за 96 тыс. гасцей. У параўнанні з мінулым годам колькасць гасцей фестывалю прырасла на 16 тыс., паведамілі БЕЛТА ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Міліцыя забяспечыла ахову грамадскага парадку ў час правядзення свята, здарэнняў і надзвычайных сітуацый не дапушчана. Асноўную ўвагу праваахоўнікі ўдзялілі пытанням забеспячэння асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі людзей.

Рэспубліканскае свята "Купалле" штогод становіцца адной з самых відовішчных і масавых культурных падзей рэгіёна. Мерапрыемства традыцыйна праходзіць на маляўнічым бераге Дняпра каля моста, які злучае аграгарадкі Александрыя і Копысь. Гісторыя фестывалю бярэ пачатак з 2010 года, а ідэя яго правядзення звязана з рэчышчам ракі, што спакон веку служыла калыскай культуры многіх славянскіх народаў, а таксама было часткай вялікага гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі".
 
"Купалле" ў Александрыі кожны раз аб'ядноўвае некалькі дзясяткаў тысяч гасцей, прафесійных і аматарскіх творчых калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дарэчы, у бягучым годзе святочныя мерапрыемствы наведалі кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій з 30 акрэдытаваных у Беларусі замежных дзяржаў.
 
У праграму свята ўвайшлі некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў: народныя купальскія забавы, карагоды, квесты, канцэрты, майстар-класы, конкурсы, дзіцячыя інтэрактыўныя шоу-праграмы, спартыўныя і цыркавыя выступленні, канцэрты, святломузычны паказ, маладзёжная дыскатэка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі