Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Mar 2016

Сумарны каэфіцыент нараджальнасці да 2020 года складзе ў Беларусі 1,75

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці да 2020 года складзе ў Беларусі 1,75. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль, каменціруючы дзяржаўную праграму "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады.

Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ўзрос з 1,49 у 2010 годзе да 1,69 у 2014 годзе. Паводле папярэдніх даных, за 2015 год ён складзе 1,71.

Павелічэнне каэфіцыента плануецца дасягнуць дзякуючы рэалізацыі шэрага мерапрыемстваў, якія будуць накіраваны на кардынальнае змяненне палітыкі планавання сям'і, развіццё матывацыі моладзі на стварэнне сям'і і нараджэнне дзяцей, фарміраванне ўстановак на больш раннюю рэалізацыю рэпрадуктыўнай функцыі.

Стратэгія росту нараджальнасці будзе арыентавацца на стварэнне поўных сем'яў, моду на шматдзетнасць і падтрымку такіх сем'яў. Будзе заахвочвацца роўны ўдзел бацькоў у выхаванні і доглядзе дзяцей, будуць распрацаваны прапановы па ўдасканаленні сістэмы дзіцячых дапамог, увядзенні абавязковага "бацькаўскага" адпачынку пры нараджэнні дзіцяці.

Далейшае развіццё атрымае ўдасканаленне рознаўзроўневай медыцынскай дапамогі цяжарным жанчынам і парадзіхам, а таксама дыягностыкі прыроджаных і спадчынных захворванняў і аказанне меддапамогі нованароджаным. Прадугледжана ўкараненне сучасных метадаў лячэння жаночай і мужчынскай бясплоднасці, развіццё новых паслуг для падлеткаў і моладзі ў галіне рэпрадуктыўнага здароўя.

"Вялікае значэнне будзе надавацца мужчынскаму здароўю, паколькі мужчыны ў большай ступені заняты небяспечнымі прафесіямі, вядуць больш рызыкоўны і нездаровы лад жыцця, у два разы радзей звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Вельмі часта грамадства, ды і сям'я, не ўдзяляюць належнай увагі па прывіцці хлопчыкам навыкаў здаровага ладу жыцця, а мужчыны ўпускаюць час для своечасовай дыягностыкі, і гэта адна з прычын іх высокай смяротнасці. Гэта датычыцца практычна ўсіх захворванняў і ўсіх катэгорый мужчын", - сказала Таццяна Мігаль. Па гэтым напрамку работа пачалася, перш за ўсё ў плане прафілактычных і дыспансэрных аглядаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі