Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Кст 2016

Створаная пры беларускім удзеле кароткаметражка "Брут" трапіла ў лонг-ліст прэміі "Оскар"

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткаметражны фільм "Брут", створаны пры ўдзеле беларускіх прадзюсараў, можа быць намініраваны на прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы ігравы кароткаметражны фільм", паведамілі БЕЛТА ў кінакампаніі "Наша кіно".

Гэтымі днямі ў Амерыканскай кінаакадэміі праходзяць прагляды стужак, адабраных у лонг-ліст, па выніках якіх будзе сфарміраваны шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію.

Фільм "Брут" - другая частка кінаальманаха "Сведкі", рэжысёрам якога з'яўляецца Канстанцін Фам. "Сведкі" - поўнаметражны праект, што складаецца з трох навел, прысвечаных памяці ахвяр Халакосту. Першая навела - фільм "Туфлікі", які выйшаў у 2012 годзе і стаў пераможцам мноства міжнародных кінафестываляў, а таксама ўдзельнічаў у барацьбе за прыз Амерыканскай кінаакадэміі. "Брут" прадаўжае канцэпцыю кінаальманаха і расказвае аб катастрофе вачамі нямецкай аўчаркі па мянушцы Брут. Нюрнбергскія законы разлучаюць сабаку з любімай гаспадыняй. У працэсе дрэсіроўкі і маніпуляцый Брут становіцца канцлагерным зверам-забойцам. У аснову фільма пакладзена аднайменнае апавяданне знакамітага чэшскага пісьменніка Людвіка Ашкеназі. Здымкі праходзілі ў Румыніі, Расіі і Беларусі. Галоўныя ролі выканалі Аксана Фандэра, Піліп Янкоўскі, Уладзімір Кашавой і Ганна Чурына. Сярод прадзюсараў стужкі - беларускі кінематаграфіст Юрый Ігруша.

Як адзначыў рэжысёр фільма Канстанцін Фам, для яго было асабліва важна, што гэты праект ствараецца пры няспынным удзеле беларускіх калег і часткова здымаецца ў Беларусі. "Мае сваякі па яўрэйскай лініі нарадзіліся ў Беларусі і амаль усе загінулі ў час вайны, як і пераважная большасць яўрэйскага насельніцтва краіны. Пры гэтым у Беларусі заўсёды знаходзіліся неабыякавыя людзі, як у гады той катастрофы, так і цяпер. Я шчыра хацеў бы, каб наш фільм стаў своеасаблівым помнікам ахвярам Халакосту ў Беларусі", - сказаў ён.

Цяпер у Брэсце прадаўжаюцца здымкі трэцяй навелы кінаальманаха - фільма "Скрыпка", што расказвае пра лёс музычнага інструмента, які праходзіць праз усе жахі вайны і заканчвае сваю гісторыю ля Сцяны плачу ў Іерусаліме. Здымкі стужкі прайшлі ў Маскве, Нью-Ёрку і Празе, завершацца ў Ізраілі. Цікава, што вытворчасць фільма "Скрыпка" не абыходзіцца без удзелу беларускага боку. Так, адным з прадзюсараў выступае Сяргей Якубоўскі і яго кінакампанія "Наша кіно".

Кінаальманах "Сведкі" - гэта не проста тры навелы пра вайну, гэты тры кранальныя гісторыі, у якіх расказваецца пра чалавечыя лёсы, каханне і сяброўства ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сяргей Якубоўскі разлічвае, што фільм "Скрыпка" стане дастойным завяршэннем трылогіі і спадабаецца кінакрытыкам і шырокаму колу гледачоў.

Кінаальманах "Сведкі" плануецца да выхаду ў пракат вясной 2017 года. Фільм ствараецца пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Цэнтра дакументальнага кіно, а таксама іншых удзельнікаў.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі